Казахстан і Узбекістан абвясцілі пра ўвядзенне строгіх каранцінных мер адразу пасля выяўлення першых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі на сваёй тэрыторыі.

Абедзве краіны забаранілі ўезд іншаземцаў і выезд сваіх грамадзян за межы краіны.

На тры тыдні зачыненыя ўсе школы і ўніверсітэты, адмененыя публічныя мерапрыемствы, уводзіцца рэжым надзвычайнага становішча, паведамляецца на сайтах інфармацыйных агенцтваў дзвюх гэтых краін.

Такім чынам дзве вялікія цэнтральнаазіяцкія краіны хочуць адгарадзіцца ад пандэміі Covid-19, ад якой у розных краінаах памерла ўжо 5500 чалавек.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?