57 чалавек сабраліся ў Століне на перадвыбары адзінага кандыдата ад дэмакратычнай апазіцыі. Перамогу яны аддалі кіраўніку Руху «За свабоду» Юрыю Губарэвічу.

Ураджэнец Берасцейшчыны, ён учора перамог таксама ў Драгічыне, а сёння — у Пінску і заняў другое месца на сходзе ў абласным цэнтры. 

Выбарцы ў Століне задалі прэтэндэнтам дзясяткі пытанняў: ад пенсійнай рэформы да фізічнага падабенства Янукевіча з Пуціным.

Відэа са Століна:

Галасы ў Століне размеркаваліся наступным чынам:

Юрась Губарэвіч — 31, Павел Севярынец — 17 галасоў, Мікалай Казлоў — 5, Аляксей Янукевіч — 0, Вольга Кавалькова — 1. 3 чалавекі не галасавалі.

Агульны залік: Севярынец — 339, Губарэвіч — 201, Казлоў — 47, Кавалькова — 20, Янукевіч — 14.

Губарэвіч, які стаіць на ліберальна-кансерватыўных пазіцыях, спадзяецца, што з прыцягненнем да праймэрыз увагі шырэйшага кола людзей ён здолее абысці хрысціянскага дэмакрата Паўла Севярынца. 

Абодва кандыдаты выступаюць за ўмацаванне незалежнасці, рынкавыя пераўтварэнні і змену сістэмы ў краіне, але разыходзяцца ў тактычных і сацыяльных пытаннях. Севярынец блізкі да рэлігійных і сацыяльных кансерватараў, Губарэвіч — свецкі і ліберальны кансерватар.

«Гэта лагічны вынік, калі на сходы пачынаюць прыходзіць не ангажаваныя ў дзейнасць партыйных структур людзі», — сказаў «Нашай Ніве» пасля перамогі ў Пінску Юрась Губарэвіч.

«Папулістычныя лозунгі не знаходзяць падтрымкі ў шырэйшай аўдыторыі», — заўважае ён. 

Юрась Губарэвіч. 

Юрась Губарэвіч. 

«Перамагчы можна, калі апазіцыйны кандыдат аб'яднае пратэставую большасць», — кажа Юры Губарэвіч. 

У аўторак перадвыбарчы караван пераязджае ў Баранавічы, дзе сход пройдзе ў кавярні «Папараць-кветка» (вул. Камсамольская 23, корпус 1). 

Баранавічы — вялікі прамысловы горад у цэнтры краіны, і яго прыхільнасці могуць адлюстроўваць сярэднебеларускія настроі. Баранавіччына — малая радзіма аднаго з прэтэндэнтаў, Аляксея Янукевіча з Партыі БНФ. 

Кандыдаты ездзяць па краіне адным бусікам.

Кандыдаты ездзяць па краіне адным бусікам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?