Фота радыё Ватыкана.
Папа Францішак пешкі прайшоў у малітве пустыннымі вуліцамі Рыма, які звычайна перапоўнены людзьмі і машынамі. Папа ў суправаджэнні некалькіх ахоўнікаў маліўся ў дзвюх святынях горада Святога Пятра.
Італія стала еўрапейскім агмянём эпідэміі каранавіруса, ад якога ў свеце памерла ўжо 6600 чалавек.
Папа памаліўся перад цудатворным укрыжаваннем, якое, як сцвярджае паданне, у 1522 годзе ўратавала Рым ад эпідэміі чумы.