Расія ў бліжэйшы тыдзень закрые мяжу з Беларуссю. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Расія» заявіў вядучы навінаў Дзмітрый Кісялёў.

«Расія па рашэнні ўрада, узгодненым з прэзідэнтам, першай у свеце закрыла мяжу з Кітаем. Гэта было балючым, але прынцыпова важным і эфектыўным рашэннем. Цяпер прынята рашэнне спыніць чыгуначныя зносіны з Латвіяй, а таксама з Украінай і Малдовай. У бліжэйшы тыдзень з меркаванняў каранціну зачыніцца мяжа нават з Беларуссю», — анансаваў ён.

Мяжу з Беларуссю ўжо закрылі Украіна, Польшча, Літва і Латвія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0