Аўтамабільны пункт пропуску «Новыя Юркавічы» ў памежнай зоне з Беларуссю, Бранская вобласць. Фота: Уладзімір Гаравых, ТАСС

Аўтамабільны пункт пропуску «Новыя Юркавічы» ў памежнай зоне з Беларуссю, Бранская вобласць. Фота: Уладзімір Гаравых, ТАСС

Расійскія ўлады вырашылі закрыць мяжу з Беларуссю для перамяшчэння людзей, заявіў на аператыўнай нарадзе прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін, піша ТАСС.

«Мы таксама прынялі рашэнне аб закрыцці мяжы з Беларуссю для перамяшчэння людзей, зрабілі шэраг іншых папераджальных крокаў, — сказаў ён. — Мы і далей будзем рабіць усё для абароны нашай краіны ад гэтай новай пагрозы, дзейнічаць на апярэджанне, прымаць вычарпальныя меры, каб не дапусціць, у першую чаргу, масавага распаўсюджвання каранавіруса».

Як адзначыў Мішусцін, у РФ вірус занеслі з іншых краін, дзе інфекцыя раней ужо распаўсюдзілася. «Рост колькасці хворых у Расіі, які мы назіраем у апошнія дні, адбываецца ўжо за кошт іх блізкіх ці тых, з кім яны кантактавалі. У многіх краінах сітуацыя развіваецца па неспрыяльным сцэнары», — сказаў Мішусцін. Паводле яго слоў, узніклі істотныя рызыкі для жыцця і здароўя людзей, нармальнай працы бізнесу.

«Праактыўныя папераджальныя захады, якія былі намі прыняты, яшчэ ў лютым гэтага года, дазволілі сур'ёзна абмежаваць распаўсюд каранавіруса ў Расіі, — адзначыў прэм'ер. — Мы павінны зрабіць усё, каб сітуацыя не развівалася так, як у іншых краінах». «І мы паслядоўна, у залежнасці ад развіцця пандэміі, закрываем свае межы. У першую чаргу мы гэта зрабілі з Кітаем і іншымі краінамі Азіі, якія першыя сутыкнуліся з гэтай пагрозай», - сказаў ён.

Пра тое, што расійскі ўрад рыхтуе такое рашэнне, заявіў у эфіры тэлеканала «Расія» 15 сакавіка вядучы навінаў Дзмітрый Кісялёў. «У бліжэйшы тыдзень з меркаванняў каранціну зачыніцца мяжа нават з Беларуссю», — анансаваў ён.

Мяжу з Беларуссю ўжо закрылі ўсе краіны вакол: Украіна, Польшча, Літва і Латвія.

У Мінску «вывучаюць інфармацыю» пра рашэнне Расіі закрыць мяжу з-за каранавіруса

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0