Ад заўтра адзін з карпусоў 6-й гарадской бальніцы Мінска аддаецца пад шпіталізацыю кантактных асоб, траўматалогія стане інфекцыёнкай. Усё гэта ў рамках супрацьдзеяння каранавірусу. 

Але абслугоўваючы персанал траўматалогіі, які застаецца працаваць, напалоханы дэталямі працэсу. Гэтыя людзі звярнуліся ў «Нашу Ніву» і расказалі, што побытавая гатоўнасць не абсалютная. 

«Сёння былі вучэнні, разбіралі сітуацыі, якія могуць узнікнуць у інфекцыйным рэжыме работы. Бянтэжыць вось што — мы атрымліваем адзін рэспіратар і камбінезон на нявызначаны тэрмін! Праз адсутнасць спецыяльнай вопраткі кожны дзень будзем надзяваць брудны камплект, выходзіць так. Многім медсёстрам па 50—60 гадоў, сітуацыя палохае. Калі пытанне не вырашыцца, то некаторыя збіраюцца пісаць заяву і звальняцца. Як патлумачыла кіраўніцтва, яны не могуць атрымаць дадатковыя камплекты, таму што межы з Расіяй перакрыты і транспарт заграз на ёй: маўляў, яны ідуць з Расіі як гуманітарная дапамога», — расказала нам работніца. 

Вось так выглядаюць камбінезоны, што выдалі медсёстрам — кожнай па адным, яны вісяць на вешалках. 

Вось так выглядаюць камбінезоны, што выдалі медсёстрам — кожнай па адным, яны вісяць на вешалках. 

Галоўная медсястра 6-й гарадской клінічнай бальніцы Ганна Цітко, якой і прыпісваюць такое тлумачэнне адсутнасці камбінезонаў, у размове з «Нашай Нівай» гэты факт адмаўляе: «Гэта сёння званілі вам? Мы заказваем, атрымліваем, нам прывозяць па неабходнасці. Я не магу вам сказаць, колькі камплектаў засталося на сённяшні дзень. Было каля 2000», — сказала Цітко. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0