У Іране колькасць памерлых ад ускладненняў, выкліканых COVID-19, павялічылася да 988 чалавек. Пра гэта заявілі ў Міністэрстве аховы здароўя Ірана, піша Mehr News.

За апошнія 24 гадзіны ўлады зарэгістравалі 135 смяротных выпадкаў і 1 178 новых выпадкаў інфікавання.

Агульная колькасць людзей, заражаных каранавірусам, у Іране дасягнула 16 169 чалавек. З іх 5 389 пацыентаў вылечыліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0