Памёр расійскі пісьменнік і палітычны дзеяч Эдуард Лімонаў, паведамляюць расійскія СМІ. Яму было 77 гадоў.
У свой час Лімонаў кіраваў партыяй «Іншая Расія». Да гэтага Эдуард Лімонаў узначальваў Нацыянал-бальшавіцкую партыю, якую ў 2007 годзе Вярхоўны суд Расіі абвясціў па-за законам. Члены абедзвюх арганізацый амаль на працягу ўсяго часу існавання арганізацыі падвяргаліся пераследам. У апошнія пару гадоў — пасля таго, як Эдуард Лімонаў разам з паплечнікамі падтрымаў палітыку расійскіх уладаў адносна Украіны — пераслед спыніўся.
Самы вядомы літаратурны твор Лімонава — «Гэта я — Эдзічка».





