Ва Украіне па стане на 20:00 17 сакавіка афіцыйна зарэгістраваныя 14 выпадкаў захворвання Covid-19, два з іх смяротныя, паведамляе Цэнтр грамадскага здароўя.

Ёсць 14 станоўчых вынікаў на COVID-19: Чарнавіцкая (10), Жытомірская (1), Кіеўская (1) вобласці і Кіеў (2)».

Толькі 17 сакавіка выяўлены 7 новых выпадкаў хваробы.

Была таксама зафіксавана другая смерць. У Чарнавіцкай вобласці загінула 33-гадовая жанчына.

Адзначаецца, што яе смерць наступіла ў выніку «цяжкай спадарожнай неўралагічнай паталогіі, не звязанай з праявамі каранавіруснай інфекцыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0