Уявіце сабе, каб у Беларусі за два тыдні памерлі 3000 чалавек. Менавіта гэта здарылася ў Сан-Марына, калі лічыць у прапорцыі да колькасці насельніцтва.

У Сан-Марына колькасць смяротных выпадкаў ад ускладненняў, выкліканых COVID-19, дасягнула 11 чалавек. Гэта велізарныя лічбы для карлікавай дзяржавы.

У краіне з насельніцтвам 33 тысячы чалавек зафіксавана 119 выпадкаў заражэння, прычым 11 з іх былі смяротнымі.

Сітуацыя ў карлікавай дзяржаве настолькі сур'ёзная, што сітуацыю можна параўнаць з тым, як калі б у Беларусі загінула больш за 3 тысячы чалавек.

Эпідэмія ў Сан-Марына яшчэ не дасягнула свайго піку, і магчымыя новыя страты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0