Польскі ўрад анансаваў вялікі пакет дапамогі эканоміцы і прадпрымальнікам у сувязі з пандэміяй каранавіруса, паведамляе польскае тэлебачанне.

Прэм'ер-міністр Матэуш Маравецкі паведаміў аб стварэнні праекта пад назвай «Эканамічны і сацыяльны антыкрызісны шчыт бяспекі прадпрымальнікаў і работнікаў у сувязі з пандэміяй віруса SARS-Cov-2».

Маравецкі заявіў, што арыенціровачны кошт пакета, які складаецца з пяці элементаў, складае каля 212 млрд злотых ($52 млрд). Праект уключае ў сябе абарону работнікаў ад страты працоўных месцаў, падтрымку аховы здароўя, бяспеку фінансавай сістэмы, падтрымку прадпрымальнікаў і дзяржаўныя інвестыцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0