З-за эпідэміі каранавіруса Іран часова вызваліў з турмы каля 85 000 чалавек, у тым ліку палітзняволеных, піша Reuters.

Іран паведаміў пра 16 169 выпадкаў каранавіруса і 988 выпадкаў смерці ад віруса ў выніку пандэміі.

Раней Іран аб'яўляў апра вызваленне 70000 зняволеных у адказ на вірус, але тады гаворкі пра палітычных вязняў не было.

Праваабаронцы кажуць, што Ісламская Рэспубліка вызваліла сама меней тузін палітычных зняволеных за апошнія некалькі дзён, але самыя вядомыя палітычныя зняволеныя застаюцца ў турмах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0