Сёння, 19 сакавіка, на таргах у Мінску даляр вырас на 10 капеек (+0,1001, 4,10%) да 2,5414 беларускага.

Еўра вырас на воcем капеек (+0,0800, +2,98%) да 2,7640.

Расійскі рубель таксама расце: на 0,0231 да 3,1806 за 100 адзінак.

Беларускі рубель падае следам за расійскім і рэзкім зніжэннем цаны на нафту. У Маскве на біржы ўчора ўвечары даляр узляцеў да 80 расійскіх рублёў, а еўра да 88 рублёў.

Банкі купляюць даляр ад 2,46 да 2,56, прадаюць па 2,60-2,70.

Еўра купляюць па 2,67-2,77, а прадаюць па 2,81-2,93.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0