Фота Надзеі Бужан
Такое меркаванне Аляксандр Лукашэнка выказаў сёння, заслухоўваючы даклад аб эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне, перадае БЕЛТА.
«Нягледзячы на нейкую крытыку з майго боку, я гэты каранавірус называю няйначай як псіхозам і ад гэтага ніколі не адмоўлюся, бо разам з вамі перажыў ужо многія псіхозы, і мы ведаем, да чаго гэта прыводзіла. Абсалютна перакананы, што гэта чарговы такі ж псіхоз, які камусьці будзе на руку, а камусьці і на шкоду, — заявіў Аляксандр Лукашэнка.
— Але мы жывем у пэўнай сітуацыі і, натуральна, павінны зыходзіць з таго становішча, якое складваецца не толькі ў нас, але і за межамі нашай краіны. Чаму я сябе так вяду? Бо я абсалютна перакананы, што мы можам больш пацярпець ад панікі, чым ад самога віруса. Вось гэта мяне больш за ўсё хвалюе».