Паводле Мінспорту, цяпер за мяжой знаходзяцца больш за 8 тысяч арганізаваных турыстаў — гэта тыя людзі, якія выязджалі на курорты па пуцёўках, піша Tut.by.

Беларускія турысты, што не змаглі вылецець з Гоа

Беларускія турысты, што не змаглі вылецець з Гоа

Пандэмія сур'ёзна паўплывала на планы турыстаў. Больш за 8 тысяч арганізаваных падарожнікаў цяпер не могуць вярнуцца ў Беларусь. Больш за ўсё турыстаў у Егіпце, але нашы людзі ёсць і ў Тайландзе, і ў Індыі, і ў Камбоджы, і на Балі. Самая вялікая праблема — расійскія авіякампаніі адмаўляюцца прымаць беларусаў на свае рэйсы, бо ў аэрапорце Унукава ў Маскве няма транзітнай зоны.

Дырэктар Дэпартамента па турызме Ірына Варановіч паведаміла, што сёння Мінінстэрства спорту і турызму накіравала ва ўрад ліст з просьбай на ўзроўні прэм'ер-міністраў Беларусі і Расіі вырашыць пытанне з транзітам праз аэрапорт Унукава. Вядома, што тураператар Anex Tour учора звяртаўся ў аператыўны штаб РФ з прапановай арганізаваць трансфер — аўтобус, які перавязе беларускіх турыстаў з Унукава ў аэрапорты Шарамеццева або Дамадзедава, адкуль ёсць магчымасць вылецець у Мінск. Аднак віцэ-прэм'ер Расіі Таццяна Голікава адхіліла прапанову. Цяпер разглядаюцца варыянты паставіць чартар «Белавія» з Унукава ў Мінск ці арганізаваць дастаўку беларускіх турыстаў у транзітныя аэрапорты на дыпламатычным транспарце пасольства Беларусі.

Турыстаў з Егіпта (іх каля 6 тысяч) будуць вывозіць па графіку на чартарах «Белавія» з 17 па 31 сакавіка. На егіпецкіх курортах ёсць і расійскія турысты, іх таксама забяруць на нашых самалётах, бо авіязносінаў паміж Егіптам і Расіяй няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?