Пра гэта прэзідэнт загадаў сёння на нарадзе, прысвечанай сітуацыі з каранавірусам, паведамляе тэлеграм-канал «Пул першага».

«Я вывучыў пытанне, што там у інтэрнэце папісвалі, што там касцюмаў у нас не хапае. Гэтых касцюмаў у краіне колькі хочаш. Мы іх шыем. У нас рэспіратараў не хапае», — сказаў ён. 

«Я цябе прасіў прынесці рэспіратар», — звярнуўся Лукашэнка да Караніка. Міністр здароўя падскоквае і нясе рэспіратар.

Лукашэнка далей звярнуўся да кіраўніка Рады бяспекі Андрэя Раўкова: «У цябе папрашу, перадай прэм'ер-міністру, каб у нас праз тыдзень у краіне былі свае рэспіратары. Гэта непарадак!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0