FOTO: MICHAL ŠULA, MAFRA
Колькасць дыягнаставаных выпадкаў заражэння каранавірусам новага тыпу ў Чэхіі ўзрасла за апошнія суткі. Пра гэта праінфармавала ў чацвер нацыянальнае міністэрства аховы здароўя, піша ТАСС.
У сераду было выяўлена 110 новых выпадкаў заражэння каранавірусам. Колькасць інфікаваных да раніцы чацвярга складала ўжо 572.
У пяцярых хвароба COVID-19 выявілася ў поўную сілу. Іх стан ацэньваецца як «вельмі цяжкі» ці «крытычны». Яны падключаныя да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх і падтрымкі цыркуляцыі крыві ў арганізме.
Асаблівы непакой Міністэрства аховы здароўя выклікае здароўе пажылых грамадзян рэспублікі, для якіх каранавірус уяўляе найбольшую пагрозу.
З чацвярга для грамадзян, старэйшых за 65 гадоў, устаноўлены спецыяльныя гадзіны пакупкі прадуктаў харчавання ў крамах, а з панядзелка для іх запускаецца адмысловы агульнанацыянальны забаўляльны тэлеканал.
На ім будуць транслявацца любімыя фільмы і перадачы пажылых людзей. Улады настойліва рэкамендавалі ім не пакідаць дамы ў перыяд распаўсюджвання інфекцыі.





