У Мінску з-за каранавіруса зменяць расклад грамадскага транспарту і пачатак заняткаў у ВНУ. Гэта пытанне абмяркоўвалася сёння на нарадзе ў Лукашэнкі аб эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне, піша БЕЛТА.

«Мы дамаўляліся аб тым (Міністэрства аховы здароўя папрасіла), што нам трэба перанесці па часе аўтамабільны транспарт, каб развесці патокі ў аўтобусах рабочых і студэнтаў. Няхай студэнты крыху пазней пачынаюць заняткі ва ўніверсітэтах, яны будуць пазней ехаць на грамадскім транспарце, калі асноўны паток рабочых трапіць на свае прадпрыемствы. Гэта нават будзе зручней і для горада», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, гэта рашэнне перш за ўсё датычыцца Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0