Рэзка вырасла колькасць памерлых ад каранавіруса ў Францыі. 108 смерцяў зарэгістравана за суткі. Гэта рэзкі рост проці мінулых дзён.
Усяго ад заразы памерлі ўжо 372 французы.
Агулам у Францыі выяўлена амаль 11 тысяч заражэнняў, але рэальная лічба будзе нашмат большая, бо французскія медыкі не маюць магчымасці тэсціраваць такую вялікую колькасць пацыентаў.





