Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што супраць новага тыпу каранавіруса змогуць выкарыстоўваць лекі ад малярыі — гідраксіхларахін, паведамляе Newsweek.
«Самае прыемнае тое, што яны існуюць ужо даўно, таму мы ведаем, што, калі ўсё пойдзе не так, як планавалася, яны нікога не заб'юць», — сказаў ён.
«Мы збіраемся зрабіць гэты прэпарат даступным амаль адразу ж», — адзначыў Трамп.





