Сёння, 23 сакавіка, пайшоў з жыцця вядомы беларускі археолаг, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Пётр Фёдаравіч Лысенка. Яму было 88 гадоў.

Пётр Фёдаравіч Лысенка нарадзіўся 16 верасня 1931 года ў вёсцы Зарачаны, Полацкі раён, Віцебская вобласць.

З бацькамі пераехаў з Зарачан у Пінск (Брэсцкая вобласць). Скончыў гістарычны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага (1953).

З 1964 года працаваў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі — старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара сярэдневяковай археалогіі, загадчык аддзела археалогіі Сярэднявечча, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі Сярэднявечча і Новага часу Цэнтра археалогіі і старажытнай гісторыі Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0