Фота СК

Фота СК

17 сакавіка ў адной з кватэр у Бабруйску знойдзены целы 44-гадовага мужчыны і 40-гадовай жанчыны. Смерць наступіла ад атручэння асабліва небяспечным наркатычным сродкам — метадонам. Мужчына і жанчына стаялі на ўліку ў наркалагічным дыспансеры як асобы, якія пакутуюць на нарказалежнасць. Пра гэта паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.

У гэты ж дзень паступіла паведамленне пра смерць 28-гадовага жыхара Бабруйска, цела якога знойдзена па месцы яго жыхарства. Па папярэдніх даных, смерць мужчыны таксама наступіла ад атручэння метадонам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна