У студзені 2018 беларусаў Адама Бяляцкага і Мікіту Валадзько прысудзілі да турэмных тэрмінаў у Польшчы за акцыю ў Асвенціме, падчас якой хлопцы зарэзалі ягня. Пасля апеляцыі тэрміны трохі скарацілі. У выніку Бяляцкаму прысудзілі 1 год зняволення, а Валадзько — 8 месяцаў.
Чытайце. «Гэта ж крута было!» — беларусы, якіх асудзілі за акцыю ў Асвенціме, пакуль на волі
Адам Бяляцкі дагэтуль чакае, пакуль яго прымусяць адбываць тэрмін.
«Так, мяне ўсё яшчэ мусяць пасадзіць. Але гэтая справа з судом цягнецца ўжо тры гады, і ўсе тры гады мне абяцаюць, што пасадзяць», — патлумачыў «Нашай Ніве» Адам Бяляцкі.
Адам Бяляцкі, фота Радыё Свабода
Яму забаронена выязджаць за мяжу, але хлопца гэта не стрымлівае.
Расказвае, што летась працаваў на заводзе шын у Нідэрландах, а цяпер жыве ва Украіне.
«Выязджаю заўсёды і думаю: пашанцуе ці не. Пакуль заўсёды шанцавала», — прызнаецца Адам.
На пытанне, што перформер зараз думае пра гэтую акцыю, адказвае:
«Гэтага было мала. Акцыю трэба было зрабіць больш вострай і агрэсіўнай. Але вопыту не было, таму выйшла як выйшла. А на суд мне ср*ць».
Працяг: Удзельнік акцыі ў Асвенціме Мікіта Валадзько: «Я нядаўна выйшаў з турмы, а Адама Бяляцкага шукае паліцыя»





