Очередное стихотворение написал в тюремных стенах журналист Владимир Чуденцов, который уже более четырёх месяцев находится в заключении. Сейчас Чуденцов находится в СИЗО № 1 (Володарка). Стихотворение было опубликовано в телеграм-канале «Нехта».

Сэрца рвецца на волю,
Сэрца рвецца з-за кратаў…
Ад шалёнага болю,
Ад вар’ятаў і катаў.

Прагне беднае сэрца
Вызвалення з палону,
Але ўслых не прарвецца
Аніводнага стону.

Вораг чуць не павінны,
Як пакутуе сэрца.
Так жыве паўкраіны,
Ці мне толькі здаецца?

Людзі мараць пра волю,
Але моўчкі, цярпліва
Ў царстве смутку і болю
Дні марнуюць хлусліва.

Мне з няволі, здаецца,
Не сысці. Як з магілы.
Калі б нават у сэрца
Раптам выраслі крылы.

Адкажы мне, край родны,
Што рабіць застаецца?
Ці ты будзеш свабодны,
Калі спынецца сэрца?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?

Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера