Па стане на канец дня 31 сакавіка ў свеце ад каранавіруса памерлі 42 158 чалавек.
За дзень выявілі 73 639 інфікаваных (30 сакавіка было 61 404 чалавекі).
За дзень памерла 4 373 чалавекі (30 сакавіка — 3 723).
Усяго ў свеце зафіксавана 858 892 хворых на каранавірус.
Самая цяжкая сітуацыя складваецца ў Італіі, дзе за 31 сакавіка памерла ад каранавіруса 837 чалавек, Іспаніі і ЗША (па 748 памерлых за дзень). Найбольш новых інфікаваных за дзень выяўлена ў ЗША (24 742), Іспаніі (7 967) і Францыі (7 578).
Не выключана, што некаторыя таталітарныя і аўтарытарныя краіны свядома прыхоўваюць рэальны стан пандэміі на іх тэрыторыі.