Жыхары італьянскай правінцыі Ферара ў рэгіёне Эмілія-Раманья могуць мець імунітэт да каранавіруса новага тыпу. Пра гэта ў аўторак паведаміла мясцовая газета La Nuova Ferrara, спасылаючыся на звесткі пра колькасць інфікаваных у правінцыі і заяву камісара службы грамадзянскай абароны па рэгіёне Сэрджыа Вентуры, піша tass.ru.

«Калі паглядзець на захворванне ў правінцыі Ферара, то можна заўважыць, што ёсць некалькі выпадкаў у сталіцы, але ўсе астатнія зафіксаваныя пераважна на мяжы з Балонняй [вобласць у Эміліі-Раманьі на паўднёвы захад ад Ферары]. Большая частка правінцыі ўбераглася [ад каранавіруса]», — прыводзіць выданне словы камісара.

Паводле газеты, у Ферары з пачатку эпідэміі усяго 307 чалавек заразіліся каранавірусам. Пры гэтым рэгіён Эмілія-Раманья, у які ўваходзіць правінцыя, займае другое месца ў Італіі па ліку інфікаваных.

Як перадае выданне, Вентуры адзначыў, што прычыны гэтай з'явы пакуль не ясныя, але выказаў меркаванне, што імунітэт да каранавіруса ў мясцовых жыхароў можа быць звязаны з таласеміяй (спадчыннае захворванне крыві) або з тым, што ў правінцыі пашыраная малярыя.

Паводле апошніх звестак, агульная колькасць тых, хто заразіўся каранавірусам новага тыпу ў Італіі склала больш за 105,5 тыс. чалавек, з іх амаль 12,5 тыс. памерлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0