Салдат на Ружанскім палігоне ў Брэсцкай вобласці загінуў з-за падзення дрэва. Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміла афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Беларусі Наталля Гаўрусік.

У Мінабароны адзначаюць, што следчыя зараз праводзяць праверку і ваеннае ведамства не з'яўляецца праваўладальнікам інфармацыі.

«Усё, што мы можам сказаць, — падраздзяленне знаходзілася на палявым выхадзе. Вайскоўцы абсталявалі так званую днёўку і, хутчэй за ўсё, секлі дрэва для таго, каб абагрэцца. Падзенне дрэва і стала прычынай гібелі вайскоўца. Прычыны і дакладныя абставіны няшчаснага выпадку высветліць следства», — напісала Наталля Гаўрусік.

«Несумненна, ваеннае ведамства акажа ўсю неабходную дапамогу сям'і вайскоўца», — дадала яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0