У Докшыцах захварэлі на пнеўманію каталіцкі святар і манах. У раённую бальніцу яны трапілі ўчора, 1 красавіка. У абодвух пнеўманія. У аднаго — двух-, а другога — аднабаковая.

Касцёл святой Троіцы ў Докшыцах. Фота dokshicy.info.

Касцёл святой Троіцы ў Докшыцах. Фота dokshicy.info.

«Тэст бралі, але вынікаў яшчэ няма. Ляжаць у агульнай палаце, пад кропельніцай», — расказалі пра стан мужчын «Нашай Ніве».

За мяжой ў апошні месяц святар і манах-капуцын не былі. Кажуць, у аднаго з іх усё пачалося са звычайнай прастуды, пасля таго як ён на мінулым тыдні пракаціўся на ровары.

Прыхаджан на каранцін не забіралі. Падмяніць святара на службах ёсць каму, але наведванне касцёла абмежавалі яшчэ пару тыдняў таму: людзей заклікалі лішні раз не рызыкаваць здароўем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?