Больш за мільён людзей па ўсім свеце заразіліся новым каранавірусам COVID-19. Гэта вынікае з даных даведачнага сайта Worldometers.

Заражаных людзей пакуль што 1 000 207. Памерлі 51 356, а вылечыліся 210 199.

Больш за ўсё заражаных у ЗША — больш за 235 000. У Іспаніі і Італіі хворых 115 000 і 110 000 адпаведна.

Больш за ўсё памерлых у Італіі — 13 915 чалавек.

Найбольшая колькасць тых, хто вылечыўся, у Кітаі — больш за 76 000 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0