Як стала вядома «Нашай Ніве», у некаторых гарадах краіны — дакладна мы можам казаць пра Мінск і пра Віцебск, — персанал паліклінік рыхтуюць да пераводаў у бальніцы.

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

«Нас папярэдзілі, што калі не будзе хапаць дактароў у бальніцах, то ўсіх тэрапеўтаў накіруюць туды, на прыёме застануцца толькі вузкія спецыялісты, кшталту афтальмолагаў», — сказаў нам тэрапеўт адной са сталічных паліклінік. 

«Маецца на ўвазе, — дадаў ён, — што мы будзем працаваць з хворымі на каранавірус, калі будзе патрэба. Ад чаго залежыць патрэба і калі трэба будзе выязджаць на работу ў іншае месца нам не паведамілі, пакуль што гэта была абвестка для разумення».

У Віцебску работнікі паліклінік паведамілі нам пра аналагічныя захады. Там ужо названы канкрэтныя тэрміны, але гаворка не пра дактароў. 

«Нам прыйшоў загад адпраўляць з наступнага тыдня медсёстраў і санітарак у стацыянары на замену захварэлым медсёстрам бальніц. Шчыра кажучы, не ўсе хочуць, бо шмат пенсіянераў. А некаторыя наадварот: «Мы патрэбны Радзіме!». 

Дактары пакуль што працуюць, але забарона на адпачынкі», — сказалі нам у адной з віцебскіх паліклінік. 

Вядома, што некаторыя віцебскія медыкі захварэлі на каранавірус, але дакладная лічба заражаных невядома. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0