Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па тэме гатоўнасці сістэмы аховы здароўя процідзейнічаць пагрозам распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай каранавірусам, піша sb.by.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь першапачаткова абрала тактыку асяродкавай барацьбы з інфекцыяй, паколькі франтальны наступ карысці не прынясе. І справа не толькі ў адсутнасці тых рэсурсаў, якія ёсць, напрыклад, у Кітаі ці Расіі.

— Замкнуць людзей у кватэрах — справа адных сутак. Заўтра ўвядзем вайскоўцаў, амапаўцаў мабілізуем на працягу сутак — нікога не будзе на вуліцы. Гэта я вам гарантую. Вы гэтага хочаце? Вы лічыце, што гэта метад барацьбы? Я лічу, не, — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў перыяд абвастрэння вірусных захворванняў людзі, наадварот, павінны больш бываць на свежым паветры, а не сядзець у ізаляцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0