Па стане на 7 красавіка ў Беларусі зарэгістраваны 861 выпадак каранавіруса, паведамляе Мінздароўя.

Шпіталізаваныя 794 чалавекі, 54 выпісаныя, 13 памерлі.

На базе БелТА запрацаваў сайт з інфармацыяй пра каранавірус. На ім прыведзеныя звесткі па рэгіёнах.

  • Мінск: 497 шпіталізаваныя, 25 выпісаныя, 5 памерлі
  • Мінская вобласць: 91 шпіталізаваны, 1 выпісаны, 3 памерлі
  • Віцебская вобласць: 143 шпіталізаваныя, 27 выпісаныя, 5 памерлі
  • Магілёўская вобласць: 18 шпіталізаваныя,
  • Гомельская вобласць: 32 шпіталізаваныя, 1 выпісаны
  • Брэсцкая вобласць: 3 шпіталізаваныя
  • Гродзенская вобласць: 10 шпіталізаваныя.

Праведзена 43 тысячы тэстаў.

Па стане на панядзелак было зафіксавана 700 выпадкаў, такім чынам, прырост за суткі склаў 161 чалавек, або 23%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0