Прызначаны новы начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама, паведамляюць «Витебские вести».

Ранейшага кіраўніка абласнога ведамства, члена Савета Рэспублікі Юрыя Дзеркача змяніў Міхаіл Вішнявецкі, які да гэтага займаў пасаду намесніка начальніка ўпраўлення аховы здароўя Мінскага аблвыканкама.

Міхаіл Лявонцьевіч родам з Віцебска. Пасля заканчэння ВДМУ па спецыяльнасці «Лячэбна-прафілактычная справа» некалькі гадоў прапрацаваў у практычнай медыцыне ў родным горадзе, у тым ліку ў хірургіі і ўралогіі. Таксама спрабаваў сябе ў сферы бізнэсу: у 2000-х адкрыў ІП, а пазней быў дырэктарам таварыства з абмежаванай адказнасцю «Крыстал-Сэрвіс». Затым скончыў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце і з 2009 года перайшоў на дзяржслужбу ў аблвыканкам.

Кіраўніком абласнога ведамства Міхаіл Вішнявецкі прызначаны з 7 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0