У вёсцы Нарчы Шчучынскага раёна гарэла сухая трава. У выніку пажару згарэла больш за 20 хат, у дзвюх з якіх пастаянна пражывалі грамадзяне. У выніку ўзгарання жыхары вёскі не пацярпелі, паведамляе Следчы камітэт.

Каля 11.00 70-гадовы мясцовы жыхар у двары свайго дома спальваў траву. Са слоў мужчыны, гэты працэс ён кантраляваў, у дом сышоў, калі ўсе патухла. Аднак праз некаторы час да яго прыйшоў аднавясковец і паведаміў аб пажары ў яго ў двары.

Распачалі крымінальную справу, усе абставіны высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0