Сёлета ў «Закона Гука» чакаецца выхад дэбютнага альбома. У жывым сэце ў студыі Belsat Music Live гурт сыграў свае галоўныя песні, прадставіў прэм’ерную кампазіцыю, а таксама твор на словы Вацлава Ластоўскага «Пішы», які ўвайшоў у рэйтынг «60 беларускамоўных хітоў сучаснасці».
Песні, якія гучаць у праграме:
- «Мова» (музыка гурта «Закон Гука», словы Лёксы Кузьміна)
- «Пішы» (музыка гурта «Закон Гука», словы Вацлава Ластоўскага)
- «Сам-насам» (музыка «Закон Гука», словы Лёксы Кузьміна)
- «Самы чысты» (музыка «Закон Гука», словы Лёксы Кузьміна)
- «Над горадам» (музыка «Закон Гука», словы Лёксы Кузьміна)
На канале ў YouTube можна паслухаць музычную частку праграмы. У поўнай жа версіі, якая размешчана ў суполках BML у Facebook і «УКантакце», удзельнікі «Закона Гука» ў размове з Мірай Шульц распавядуць пра свой шлях да музыкі і пра тое, як яна мяняе жыццё.
Поўная версія тут:
- УКантакце — https://vk.cc/asqp8n
- Facebook — https://bit.ly/zakonhuka
Belsat Music Live — гэта аўтарскі праект Сяргея Будкіна. Штотыдзень на тэлеканале «Белсат» айчынныя і замежныя музыкі граюць ужывую ў студыі, а таксама размаўляюць з вядучымі пра сваю творчасць.
Чытайце таксама:
Культаваму гурту, што спявае на трасянцы, ужо 15 гадоў. Паглядзіце гарачы жывы сэт «Разбітага сэрца пацана» ВІДЭА
Паслухайце, як гучыць ню-метал з жаночым вакалам па-беларуску. Жывы сэт гурта Loudscage ВІДЭА
Другі бок творчасці Віталя Рыжкова. Паслухайце беларускі рэп ад Angst і яго сяброў ВІДЭА





