У Беларусі спецыялісты распрацоўваюць для школ слоўнік моладзевага слэнгу ў інтэрнэце. Пра гэта падчас круглага стала «Прафілактыка наркаманіі ў моладзевым асяроддзі» ў прэс-цэнтры БЕЛТА паведаміў начальнік аддзела арганізацыі працы інспекцый па справах непаўналетніх упраўлення прафілактыкі галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Сяргей Янкоўскі.

Па словах Сяргея Янкоўскага, праваахоўныя органы і ўстановы адукацыі цесна ўзаемадзейнічаюць у прафілактыцы злачыннасці сярод дзяцей і падлеткаў. Праводзяцца сумесныя мерапрыемствы, міліцыя распрацоўвае комплексна-метадычныя рэкамендацыі, якія затым могуць выкарыстоўваць педагогі. «Зараз мы працуем над слоўнікам слэнгу тэрмінаў, якія ўжываюць непаўналетнія ў сетцы», — распавёў прадстаўнік МУС. Слоўнік таксама накіруюць у школы. Разлік зроблены на тое, каб розныя пакаленні лепш разумелі адно аднаго.

Інспекцыі па справах непаўналетніх улічваюць тое, што сучасныя дзеці даўно сышлі з вуліц у гандлёвыя цэнтры і іншыя месцы, дзе ёсць бясплатны wi-fi, адзначыў Сяргей Янкоўскі. Праца з падлеткамі ідзе праз сацсеткі, да іх імкнуцца даносіць інфармацыю пра негатыўныя наступствы ўжывання наркотыкаў, аб адказнасці за правапарушэнні, звязаныя з іх незаконным абаротам. У такім жа ключы вядзецца прафілактыка іншых злачынстваў. «Ёсць дзеці, якія не разумеюць, што здзяйсняюць нешта дрэннае. Асабліва гэта тычыцца злачынстваў, звязаных з інтэрнэтам, крадзяжоў з дапамогай камп'ютарнай тэхнікі, унясення нейкіх даных на старонкі сваіх сяброў у сацыяльных сетках».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0