Кіраўніца Міжнароднага валютнага фонду Крысталіна Георгіева назвала цяперашні глабальны эканамічны крызіс найгоршым за апошнія 100 гадоў і параўнала яго з Вялікай дэпрэсіяй, якая пачалася ў 1929 годзе.
«Па сутнасці, мы чакаем наймацнейшых эканамічных узрушэнняў з моманту Вялікай дэпрэсіі», — адзначыла Георгіева. Паводле яе слоў, увесь свет мае справу з крызісам з экстраардынарнай нявызначанасцю адносна глыбіні і працягласці.





