Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу папрасіў перадаць знесены ў Празе помнік маршалу Савецкага Саюза Івану Коневу, паведамляе РИА Новости.

Прадстаўнік Мінабароны Чэхіі, у сваю чаргу, заявіў, што ведамства не можа перадаць помнік Маскве, бо ён належыць муніцыпалітэту раёна Прага-6.

3 красавіка ў Празе знеслі помнік Коневу. Гэта было звязана з тым, што Конеў браў удзел у падаўленні венгерскага паўстання 1956-га і падрыхтоўцы ўводу войскаў у Чэхаславакію ў 1968-м.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0