Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Міністэрства аховы здароўя распавяло, як змяняецца назіранне за людзьмі, якія сталі кантактамі першага ўзроўню. Яны могуць заставацца ў самаізаляцыі дома і маюць права на бальнічны, паведамляе Tut.by.

Міністэрства аховы здароўя змяніў падыход да кантактаў першага ўзроўню. Паколькі некаторыя грамадзяне, па словах Алены Багдан, не давалі згоды на шпіталізацыю на 14 дзён, бо дома ў іх былі ўсе ўмовы для самаізаляцыі, быў перагледжаны загад ведамства.

Спачатку шпіталізацыю скарацілі да 7 дзён. Зараз такія пацыенты будуць знаходзіцца дома на самаізаляцыі пад кантролем участковага тэрапеўта. Тэсты у кантактаў першага ўзроўню будуць праводзіць на першы, сёмы, 12-13 дні.

Пры гэтым, паводле слоў Алены Багдан, тым, хто як кантакт першага ўзроўню знаходзіцца дома ў самаізаляцыі, будуць даваць бальнічны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?