Яўген Лівянт. Фота Надзеі Бужан

Яўген Лівянт. Фота Надзеі Бужан

— Часам можна пачуць меркаванне ад грамадскасці, што настаўнікі, якія сваімі рукамі фальсіфікуюць выбары, усяго гэтага заслугоўваюць: і такога стаўлення, і такіх заробкаў.

— Так, давайце палічым: у сярэднім у школе ад 70 да 100 настаўнікаў. Колькі членаў выбарчай камісіі? 3-4, то-бок да 5%. А хто астатнія? Не настаўнікі.

[У рэальнасці у камісіі працуе 11-13 чалавек, яшчэ 5-7 выступаюць у якасці «назіральнікаў». Участак звычайна выдзяляецца канкрэтнай арганізацыі. Калі школе, то ўсе (ці амаль усе) удзельнікі працэсу — работнікі школы. Калі прадпрыемству, то ўсе работнікі прадпрыемства — Рэд.]

Чытайце. Даказаная яшчэ адна схема фальсіфікатараў: больш за 90% сяброў участковых камісій з’яўляюцца калегамі па працы

Вынікі падліку любых галасоў на розных выбарах адрозніваюцца на ўчастках, якія знаходзяцца ў школе, у бальніцы, у вайсковай часці, домакіраўніцтве, доме культуры? Там жа розныя вынікі? У школе — адныя, а калі ўчастках знаходзіцца ў ЖЭСе ці бальніцы, іншыя вынікі?

Чаму настаўнікі вінаватыя ў тым, што менавіта ў школах зручна праводзіць выбары, бо ў цэнтры мікрараёна стаіць памяшканне, якое адмыслова для гэтага прыстасавана. Проста там зручней, а дзе яшчэ можна правесці? Там, дзе школ няма, праводзіцца ў ЖЭСе, бальніцы. 

Што гэта за лухта? Настаўнікі фальсіфікуюць выбары? А дактары, а вайскоўцы, а супрацоўнікі ЖЭСа? Мне здаецца, тыя, хто абвінавачваюць настаўнікаў у гэтым, фальсіфікуюць логіку, яны займаюцца прапагандай. Такія людзі выклікаюць у мяне яшчэ менш даверу, чым тыя, каго абвінавачваюць у фальсіфікацыі выбараў.

00:43 — як сышоў з дзяржаўнай сістэмы адукацыі,
09:30 — пра асноўную праблему прыватных беларускіх школ 1990-х,
10:41 — што было, калі паставіў першую двойку ў прыватнай школе,
11:41 — як школьнік прапаноўваў грошы,
13:35 — ці мог бы вярнуцца ў дзяржаўную сістэму і якая была б умова,
15:21 — колькі павінен зарабляць настаўнік,
16:07 — дзе ўзяць грошы на падвышэнне заробкаў настаўнікаў,
21:08 — чаму гомельскую настаўніцу, якая нецэнзурна лаялася і пагражала партай вучню, нельга было звальняць,
24:59 — што было дазволена і не дазволена вучням Лівянта на яго ўроках,
26:32 — чаму ў еўрапейскіх і амерыканскіх школах вучні не спазняюцца і не зрываюць урокі,
30:14 — за што тэхнічка назвала Лівянта-школьніка вырадкам і чаму ён ёй за гэта ўдзячны,
33:36 — чаму настаўнікі дазваляюць рабіць з сябе рабоў,
38:29 — пра тое, што настаўнікі фальсіфікуюць выбары,
41:46 — пра Ігара Карпенку, міністра адукацыі Беларусі з 2016 года,
50:52 — цудоўная гісторыя, як стаў прадпрымальнікам года,
53:10 — якія крокі, зробленыя Карпенкам у адукацыі, разбураюць яе,
55:33 — пра выгаду рэпетытараў ад грамадскай думкі «без рэпетытара не паступіш»,
59:35 — ці ёсць пачуццё віны, што рэпетытарскі цэнтр Лівянта забірае найлепшых настаўнікаў са школ,
01:01:07 — пра ўцечку мазгоў,
01:03:05 — Post Scriptum: чаму яшчэ ніколі жанчына не была міністрам адукацыі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0