РПЦ будзе рэкамендаваць вернікам падчас Вялікага тыдня і на Вялікдзень (19 красавіка) заставацца дома і не наведваць набажэнствы. Адпаведныя ўказанні ўжо разасланыя ў епархіі па ўсёй Расіі.
«Духавенству манастыроў і прыходаў, кіруючыся бласлаўленнем найсвяцейшага патрыярха, рэкамендуецца заклікаць вернікаў да хатняй малітвы, пакуль не здымуць абмежаванні, уведзеныя ўладамі. Гэта датычыцца ў тым ліку і Вялікага тыдня, і свята Вялікадня », — адзначаецца ў паведамленні рабочай групы РПЦ па каранавірусе.
Разам з тым у РПЦ падкрэслілі, што прымяненне рэкамендацый застаецца на меркаванне кіраўнікоў епархій з улікам эпідэміялагічнага становішча ў тым ці іншым рэгіёне.





