Старшыня Службы бяспекі Украіны Іван Баканаў унёс у Раду нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны прапанову падоўжыць санкцыі ў дачыненні да расійскіх сацыяльных сетак «Аднакласнікі» і «УКантакце» яшчэ на 3 гады.

«Фэйкі ў краінах сталай дэмакратыі прыраўнаваны да зброі масавага знішчэння. Супраць Украіны працягваецца гібрыдная вайна, і мы працягваем супрацьстаяць інфармацыйным атакам з боку Расіі. Таму ў працягу санкцый ёсць сэнс: гэтым мы абаронім нашых грамадзян ад фэйкаў і маніпуляцый, а адпаведна — захаваем бяспеку дзяржавы ў цэлым», — заявіў Баканаў.

За перыяд дзеяння санкцый колькасць украінскіх карыстальнікаў у гэтых сацыяльных сетках зменшылася ў 3 разы. І гэта значна звузіла мэтавую аўдыторыю, на якую накіраваны інфармацыйныя аперацыі расійскіх спецслужб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0