Санітарна-каранцінныя пункты з'явіліся на беларуска-расійскай мяжы ў Расонскім, Гарадоцкім, Дубровенскім і Лёзненскім раёнах Віцебскай вобласці, перадае карэспандэнт БелТА.
Супрацоўнікі санітарна-эпідэміялагічнай службы, ДАІ і транспартнай інспекцыі праводзяць кантроль усяго транспарту, што заязджае ў краіну. Усё гэта праводзіцца для выключэння завозу і зніжэння распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі.
Сёння крыху больш чым за дзве гадзіны працы спецыялісты санслужбы праверылі больш за 50 транспартных сродкаў.





