Пажар адбыўся раніцай 10 красавіка ў жылым доме ў Маларыце. Калі ратавальнікі прыбылі на месца выкліку, з-пад даху жылля ішоў дым. Унутры маглі знаходзіцца людзі, паведамляе МНС.

На ложку ў адным з пакояў ратавальнікі знайшлі 9-гадовае дзіця — сына гаспадара дома. Яго вынеслі на свежае паветра і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. З папярэднім дыягназам «атручэнне прадуктамі гарэння» хлопчыка забралі ў бальніцу.

Агонь пашкодзіў унутраную аздобу, столь і маёмасць у жылым пакоі, кухні і калідоры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0