Урад ЗША праз Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) выдзеліў Беларусі $1,3 мільёна на процідзеянне пандэміі COVID-19.

«USAID перадае гэтыя сродкі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) і Дзіцячаму фонду ААН (ЮНІСЕФ). Фінансавая дапамога пасадзейнічае ўмацаванню нацыянальнай сістэмы аховы здароўя: рабоце лабараторый, сістэм эпіднагляду і хуткага рэагавання, а таксама павышэнню эфектыўнасці прафілактыкі, кантролю за распаўсюджваннем інфекцыі COVID-19 і барацьбы з ёю», — адзначаецца ў паведамленні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?