Па стане на канец дня 10 красавіка ў свеце каранавірусам COVID-19 заразіліся 1 698 881 чалавек, 102 687 памерлі, вылечыліся 376 254.
За дзень выявілі 94 629 інфіцыраваных (9 красавіка — 85 638).
За дзень памерлі 6973 чалавекі (9 красавіка было 7234).
У ЗША ўжо 502 876 заражаных, памерлі за ўчорашні дзень 2035 (9 красавіка было 1900 чалавек). У Іспаніі — 158 273 заражаных (памерлі за 10 красавіка 634 чалавекі, 9 красавіка 655 чалавек). У Італіі — 147 577 заражаных (памерлі 10 красавіка 570 чалавек, 9 красавіка — 610).
Найбольш памерлых за 10 красавіка пасля ЗША ў Францыі (987) і Вялікабрытаніі (980).