Скрыншот відэа France24
У саборы Парыжскай Божай Маці цырымонія прайшла ў пятніцу — упершыню пасля маштабнага пажару, які здарыўся ў храме ў красавіку мінулага года, паведамляе BFM.TV.
Богаслужэнне правёў арцыбіскуп Парыжа Мішэль Апеці. У цырымоніі ўзяла ўдзел абмежаваная колькасць святароў і некалькі вядомых французскіх артыстаў, у тым ліку вядомы скрыпач Рэно Капюсон.
У сабор упершыню пасля пажару занеслі рэліквію — цярновы вянок Ісуса, які цудам удалося выратаваць падчас пажару ў красавіку мінулага года.





