У Беларусі лабараторна пацверджанае заражэнне каранавірусам 301 медработніка.

Пра гэта паведаміў міністр аховы здароўя краіны Уладзімір Каранік на прэс-канферэнцыі з місіяй СААЗ 11 красавіка.

Найбольшая колькасць заражэнняў адзначаная ў Мінску, Віцебску і Мінскай вобласці, адзначыў міністр. 

Ён падкрэсліў, што быў праведзены аналіз усіх выпадкаў і прынятыя меры, каб павысіць абароненасць медыкаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?