Гэты мінчук першым у краіне захварэў на пнеўманію, выкліканую каранавірусам. Цяпер для мужчыны ўжо ў мінулым усе страхі, рэанімацыя. Былы цяжкі пацыент інфекцыйнай бальніцы расказаў Auto.tut.by пра тое, як яго літаральна з таго свету выцягнулі лекары.
Ён вярнуўся з-за мяжы і праз некалькі дзён адчуў недамаганне з тэмпературай.
Васіль звярнуўся ў прыватны медцэнтр і атрымаў рэкамендацыі, як лячыцца. Аднак праз некалькі дзён тэмпэратура ў яго падскочыла да 40 градусаў.
Чытайце таксама: Бізнэсмен прывёз каранавірус у Мінск. Праз яго ў каранцін трапілі дактары «Ладэ», студэнты БДУ, вучні гімназіі №20 і парачка тэнісістаў
— Дыхаць стала вельмі цяжка. Выклікаў хуткую, якая адвезла мяне ў інфекцыйную бальніцу. Там зрабілі тэст на каранавірус, здымак, а калі быў гатовы яго вынік, вакол мяне пачаўся такі рух! Адразу паклалі на каталку і бегам у рэанімацыю.
Лекары, бачачы, што іх пацыент вельмі хвалюецца, працавалі з ім не толькі па лячэнні асноўнага захворвання, але і як псіхолагі: падоўгу стаялі ля ложка, распавядалі зразумелай мовай пра захворванне і лячэнне, развейвалі страхі.
Праз два тыдні, калі стан Васіля ўжо дазваляў, яго адключылі ад кіслароду, іншых медыцынскіх прыбораў і перавялі ў аднамесны бокс.
— Толькі калі пайшоў на папраўку, даведаўся, што да гэтага мой стан быў вельмі цяжкім.
Пацыент вельмі высока ацэньвае працу лекараў.
— Іх самааддача ўражвае. Гэта сапраўдныя прафесіяналы! Разумныя, карэктныя, вытрыманыя людзі! Заканчваецца іх змена — яны застаюцца ў аддзяленні, калі трэба. Ведалі, што ўся мая сям'я на каранціне і ніхто не прынясе мне перадачу — дзяліліся садавінай са сваіх ссабоек. І такое стаўленне было не толькі да мяне, але і да ўсіх пацыентаў.
Медыкі інфекцыйнай. У цэнтры — загадчык рэанімацыі Аляксандр Дзядкоў, злева ад яго — старэйшая медсястра бальніцы Ірына Парымон.
Пацыент заклікае ўсіх быць пільнымі.
— Ізалюйцеся, не хадзіце ў людных месцах, мыйце рукі, насіце маскі.





