У Докшыцах, адным з эпіцэнтраў захворвання на пнеўманію, за два дні памерлі яшчэ два чалавекі. Абодва знаходзіліся на штучнай вентыляцыі лёгкіх.
Пра гэта «Нашай Ніве» паведамілі работнікі бальніцы.
Чытайце. Докшыцкая пляма. За некалькі дзён у маленькім гарадку ад пнеўманіі памерлі, як мінімум, трое
У пятніцу памёр тэхнічны работнік мясцовага Дома культуры, Б.
У суботу стала вядома пра смерць яшчэ аднаго пацыента, Пятро К. Ён хварэў на цукроўку і нядаўна вярнуўся з лячэння ў Мінску. У мужчыны ўзнялася тэмпература, ён прыйшоў у бальніцу, але ўпаў проста ў рэгістратуры. Яго забралі ў рэанімацыю, суткі мужчына пратрымаўся на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх.
Агулам докшыцкія медыкі паведамляюць на гэты момант пра сем памерлых пацыентаў.





